Праспект Дзяржынскага адкрыюць да 1 траўня
1- 24.04.2014, 16:53
- 9,241
Рух транспарту на прасп. Дзяржынскага ў Менску адкрыюць да раніцы 1 траўня.
Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Менска.
Пасля адкрыцця ўчасткаў ад вул. Касманаўтаў да вул. Яна Чачота і ад вул. Голубева да прасп. Любімава аўтамабілі змогуць рухацца па праспекце без аб'ездаў, піша «Інтэрфакс».
Рэканструкцыя праезнай часткі прасп. Дзяржынскага пачалася ў сакавіку 2010 года. Пасля завяршэння работ на галоўнай магістралі Маскоўскага раёна сталіцы будзе 8 палос руху агульнай шырынёй 32 м.