28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аперацыя ў Славянску абрынула фондавы рынак РФ

6
Аперацыя ў Славянску абрынула фондавы рынак РФ

Індэкс ММВБ да 15.27 МСК упаў на 1,68% да 1.306,63 пункта, індэкс РТС - на 1,61% да 1.153,05.

Млявае спаўзанне расейскага фондавага рынку з раніцы да сярэдзіны дня прыкметна ўзмацнілася пасля з'яўлення інфармацыі аб баявых дзеяннях пад Славянскам на ўсходзе Украіны, кажуць удзельнікі рынка, піша Цензор.нет.

"З інфармацыяй аб тым, што там пайшлі ў атаку, рынак пачаў падаць. І гэта пры тым, што вакол знешні фон выглядаў цалкам пазітыўна", - сказаў Яўген Волкаў з Прамсувязьбанка.

Паводле яго слоў, рынак за сабой пацягнулі акцыі Ашчадбанка, якія ўпалі на 3,15% да 73,18 рубля, Газпрама (-1,97%) і Раснафты (-1,14%).

Індэкс ММВБ да 15.27 МСК упаў на 1,68% да 1.306,63 пункта, індэкс РТС - на 1,61% да 1.153,05.

Удзельнікі рынка кажуць, што аб'ёмы таргоў пры гэтым па-ранейшаму невысокія.

Нагадаем, сёння ў Славянску Данецкай вобласці Украіны праходзіць антытэрарыстычная аперацыя. Байцы Нацыянальнай гвардыі і сілавікі займаюць блокпосты на ўскраінах горада, збудаваныя захопнікамі. Паведамляецца пра як мінімум пяць забітых тэрарыстаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках