28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Антусевіч: Першым прыйдзецца раскулачыць Лукашэнку

6
Сяргей Антусевіч: Першым прыйдзецца раскулачыць Лукашэнку

Беларускі кіраўнік - галоўны чыноўнік, які жыве не па сродках.

Так намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Сяргей Антусевіч пракаментаваў сайту charter97.org прапанову СК адбіраць маёмасць у заможных чыноўнікаў.

«Гэта тое, на чым прыйшоў да ўлады кіраўнік нашай дзяржавы, які ўжо 20 гадоў сядзіць на гэтым троне. І рыторыка тады і цяпер не змянілася, толькі чамусьці карупцыянераў менш не стала, а памеры хабараў павялічыліся. Але нягледзячы на тую «жорсткасць» з якой Лукашэнка «змагаецца» з карупцыяй, з'яўляюцца яе новыя факты. Гэта азначае, што чыноўнікі не баяцца браць хабары і жыць не па сродках, а карупцыя квітнее пышным цветам. Так, час ад часу адбываюцца нейкія паказальныя працэсы над карупцыянерамі, але потым яны выплочваюць з грошай, якія накралі, нанесены ўрон, і датэрмінова выходзяць з-за кратаў. Таму ўсё гэта выглядае не больш чым танны спектакль, які разыгрываецца раз за разам», - перакананы прафсаюзны актывіст.

Пры гэтым намеснік старшыні БКДП адзначыў, што «кіруючыся дадзенай логікай Следчага камітэта, у першую чаргу прыйдзецца раскулачыць Лукашэнку».

«Гэта можна было зрабіць ў 1990 гады, калі яшчэ быў магчымы імпічмент. Але цяпер гэта проста немагчыма фізічна. І гэта паказвалі шматлікія спробы ініцыяваць нейкія судовыя разборы са спадаром Лукашэнкам, якія заканчваліся нічым», - дадаў Сяргей Антусевіч.

Нагадаем, Следчы камітэт Беларусі прапанаваў канфіскоўваць маёмасць у чыноўнікаў, якія жывуць не па сродках.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках