Партызанскія графіці ў акупаваным Краматорску (Відэа)
2- 24.04.2014, 20:41
- 16,403
У Краматорску школы ўпрыгожваюць ўкраінскія трызубцы, а парканы і прыпынкі - патрыятычныя надпісы.
У горадзе, размешчаным у 10 км ад лініі агню ў Славянску, таксама неспакойна. У горадзе, у якім жывуць 200 тысяч украінцаў, і крамы, і школы, і банкі працуюць, паведамляе ТСН.
Пры гэтым сцены некаторых школ упрыгожваюць ўкраінскія трызубцы, а парканы і прыпынкі антыфедэралістычные надпісы, накшталт «Данбас супраць федарастаў».
Зрэшты, гарсавет і міліцыя дагэтуль знаходзяцца пад кантролем узброеных акупантаў, дзякуючы якім Украіна вывучыла новае слова «порэбрык». Сепаратысты перасоўваюцца на аўтамабілях з міліцэйскімі нумарамі, некаторыя з якіх ужо паспелі перафарбаваць у чорны і напісаць «Народнае апалчэнне Данбаса».
На адным з такіх уазікаў днём сепаратысты ездзяць па прадукты. Са слоў мясцовых, баевікі купляюць пераважна бялковую ежу – курынае філе і яйкі.
І нават падчас закупаў экстрэмісты не выпускаюць з рук зброі - аўтаматаў Калашнікава сотай серыі. Адзначым, што дагэтуль геаграфія выкарыстання гэтай прылады была такая: Венесуэла, Казахстан, Арменія і МУС Расеі. Усяго ў свеце існуе толькі 30 тысяч такіх «ствалоў».
Адзначым таксама, што на адцінку дарогі з цэнтра Данецкай вобласці на паўночны захад аўтамабіляў амаль няма, а блокпастоў - цэлых тры. Некаторыя ахоўвае міліцыя, а астатнія, аздобленыя сцягамі так званай «Данецкай рэспублікі», стаяць пустыя.
Грамадскі транспарт у асноўным не спыняюць. Але на касе па продажы квіткоў Краматорскага аўтавакзала вісіць красамоўнае паведамленне аб тым, што маршрутныя таксі ў Славянск не ідуць.
Як паведамлялася раней, буйныя прадпрыемствы Славянска і Краматорска не працуюць праз сепаратыстаў. Нягледзячы на працяг фінансавання, прадпрыемствы прастойваюць, паведамілі ў АДА.