27 красавiка 2024, Субота, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінаіда Бандарэнка святкуе юбілей

20
Зінаіда Бандарэнка святкуе юбілей

Народнай артыстцы Беларусі спаўняецца 75 гадоў.

Зінаіда Бандарэнка нарадзілася ў Менску 25 красавіка 1939 года, вырасла на Гомельшчыне. Пасля школы займалася ў тэатральнай студыі і прайшла па конкурсе на Гомельскае тэлебачанне.

З 1962 году Зінаіда Бандарэнка працавала на Беларускім тэлебачанні, з 1976 года яна стала кіраўніком групы дыктараў і адным з самых вядомых вядучых.

«Калі я выходзіла на сцэну ў якой-небудзь былой саюзнай рэспубліцы Савецкага Саюза, - успамінае Зінаіда Аляксандраўна, - у мяне сэрца білася так, што гатова было выскачыць: я тут, на сцэне, а за мной - уся Беларусь. І заўсёды вяла сустрэчы, канцэрты на беларускай мове».

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Зінаіда Бандарэнка ўваходзіла ў ініцыятыўную групу кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава. Яна брала ўдзел у пікетах, якія праводзіліся ў яго падтрымку.

Сайт charter97.org віншуе Зінаіду Бандарэнка з юбілеем.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках