19 красавiка 2024, Пятніца, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр мастак Генадзь Хацкевіч

4
Памёр мастак Генадзь Хацкевіч

Аб смерці мастака паведамілі ў сацыяльных сетках яго сябры і калегі.

Генадзь Хацкевіч нарадзіўся ў 1952 годзе ў Менску.

Вучыўся ў дзіцячай мастацкай студыі Сяргея Каткова (1962-1968), Менскім мастацкім вучылішчы (1968-1972) ў Алега Луцэвіча, Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (1976-1982, кіраўнік дыплома - Гаўрыла Вашчанка), паведамляе belavangard.by.

Удзельнік выставаў з 1972 года.

У 1987 паспрабаваў захапіць самалёт, каб патрапіць у Парыж. Жыў у Менску, наведваў Польшчу, Англію і Францыю (перыядычна жыў там з 1990 да 1998 гг.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, галерэях і прыватных калекцыях нашай краіны і за мяжой.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках