6 траўня 2024, панядзелак, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка акупаванага Крыма: Мы не здаемся і верым ва Украіну

32
Жыхарка акупаванага Крыма: Мы не здаемся і верым ва Украіну

Адкрыты ліст са зваротам да ўкраінцаў напісала жыхарка Керчы.

Юлія Маклюк апублікавала яго ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Я - крымчанка, - піша яна. - Не буду пераказваць усіх падзей, якія адбыліся з намі за гэтыя дні. Тым больш немагчыма апісаць тых пачуццяў безвыходнасці, разгубленасці, бездапаможнасці. Але, пра адно я ўсё ж скажу, а дакладней папрашу. Не дазваляйце сваім блізкім і знаёмым казаць, што крымчане прадаліся, здаліся або купіліся. Гэта няпраўда. У нас вельмі шмат людзей, якія ўспрынялі тое, што адбылося, як трагедыю, як крушэнне ўсяго, у што верылі і чым жылі. Кажыце пра гэта. Мы трапілі ў такую страшную пастку, адкуль самі выбрацца мы не зможам. Цяпер ужо нам канкрэтна паставілі ўльтыматум - за месяц вырашыць, грамадзянінам якой дзяржавы ты застанешся. За месяц! Потым без варыянтаў. І не зразумела, якія правы будуць у тых, хто не захоча стаць грамадзянінам Расеі. Я з жахам думаю пра тое, што будзе з крымскімі татарамі...

Калі я тут слухаю некаторых людзей, з якімі знаёмая шмат гадоў, мне здаецца, што ў іх пачаўся масавы псіхоз. Людзі літаральна гатовыя выдрапаць вочы, калі ты скажаш, што ты за Украіну. Нас ужо абвінавацілі ва ўсіх смяротных грахах - фашызме, наркаманіі і іншых дыягназах. Прызнаюся, я не была да гэтага гатовая.

Не буду больш скардзіцца. Не для гэтага пішу. Проста хачу, каб вы ведалі - мы ёсць, мы не здаемся, мы верым ва Украіну. Калі ласка, і вы не падвядзіце нас! Я веру, што ўсё, што адбывалася на Майдане, было не дарма. Хоць бы таму, як усе паўсталі супраць гэтага цяпер.

Хай Гасподзь дапаможа нам усім»

Нагадаем, 16 сакавіка ў Крыме быў праведзены незаконны «рэферэндум», пасля якога паўвостраў абвясцілі часткай Расеі. Рашэнне Пуціна аб яго акупацыі выклікала крытыку з боку краін Захаду і ўвядзенне санкцый.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках