6 траўня 2024, панядзелак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахоўнікі Януковіча цяпер працуюць на Добкіна

8

Двое з ахоўнікаў, якія суправаджалі Добкіна пасля пасяджэння Пячэрскага суда, раней забяспечвалі бяспеку Віктара Януковіча.

Пра гэта ў сваім блогу на сайце "Украинская правда" паведаміў журналіст Мустафа Наем.

"Учора пасля пасяджэння Пячэрскага суда Міхаіл Добкін выйшаў да прэсы ў суправаджэнні двух ахоўнікаў. Журналісты, якія рэгулярна асвятлялі дзейнасць Віктара Януковіча ці хаця б некалькі разоў былі на мерапрыемствах з яго ўдзелам, без цяжкасцяў змаглі б пазнаць у іх былых супрацоўнікаў УДА, якія суправаджалі прэзідэнта", - напісаў ён.

Таксама Наем выклаў некалькі фота, якія ідэнтыфікуюць аднаго з ахоўнікаў Добкіна як былога ахоўніка Януковіча.

"Як гэта здарылася, не вельмі зразумела. Тэарэтычна Міхаіл Добкін сам мог іх выбраць. Яму як кандыдату ў прэзідэнты дадзеная ахова УДА, ад якой (насуперак варожасці новай улады) ён мог і не адмовіцца. І па збегу абставінаў яго цяпер будуць ахоўваць тыя ж людзі, што і Віктара Януковіча", - піша Наем.

На яго думку, магло здарыцца і так, што былыя ахоўнікі Януковіча сышлі са службы, а Міхаіл Добкін мог наняць іх у якасці прыватнай аховы.

"У любым выпадку, гэта сімвалічна. Не стану ўдавацца ў дэталі кармы, пераемнасці і не зусім пазітыўнага іміджу, які такім чынам стварае сабе магчымы будучы кіраўнік дзяржавы. Усё і так відавочна", - заявіў журналіст.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках