6 траўня 2024, панядзелак, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы абвясцілі байкот чаю і каве з Расеі

7

Жыхароў Кіева заклікаюць не наведваць кавярні і рэстараны, якія закупляюць прадукцыю ў Расеі.

Актывісты Грамадзянскага руху "Адпор" у рамках кампаніі "Не купляй расейскае" правялі адначасова ў цэнтры Кіева шэраг сімвалічных флэшмобаў каля мабільных кавярняў і Макдональдса каля станцыі метро "Крэшчацік", якія закупляюць для абслугоўвання выключна расейскі чай, піша ukranews.com.

Удзельнікі акцыі такім чынам заклікаюць людзей байкатаваць такія ўстановы, пакуль уладальнікі не зменяць сваю палітыку і не адмовяцца ад закупкі чаю і кавы расейскай вытворчасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках