6 траўня 2024, панядзелак, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвая Карэя выпрабавала новыя балістычныя ракеты

1
Паўднёвая Карэя выпрабавала новыя балістычныя ракеты

Паўднёвая Карэя правяла пуск новых балістычных ракет далёкасцю 500 кіламетраў.

Паўднёвая Карэя паспяхова правяла выпрабавальныя пускі балістычных ракет вялікай далёкасці, здольных паражаць мэты ў любым пункце на тэрыторыі суседняй КНДР, паведамляе ў пятніцу, 4 красавіка, агенцтва Рэнхап са спасылкай на крыніцы ў ваенных колах краіны.

Паводле інфармацыі крыніцы, 23 сакавіка Агенцтва ваенных распрацовак правяло пуск ракет далёкасцю 500 кіламетраў. Вага боезарада склала тону. Выпрабаванні прайшлі на палігоне ў павеце Тхэан правінцыі Чхунчхон-Намдо на захадзе Паўднёвай Карэі, перадае РІА Новости.

"Ракеты з дакладнасцю трапілі ў прызначаную мэту", - дадала крыніца агенцтва.

Нагадаем, 31 сакавіка Паўночная і Паўднёвая Карэі абмяняліся артылерыйскімі залпамі непадалёк ад паўднёвакарэйскай выспы Пэнэндо. Артылерыйскі снарад, выпушчаны з боку КНДР падчас артылерыйскіх вучэнняў, трапіў у тэрытарыяльныя воды Паўднёвай Карэі, улады краіны прынялі рашэнне адкрыць агонь у адказ.

Улады Паўднёвай Карэі абвясцілі аб эвакуацыі жыхароў выспы Пэнэндо. Дадзеных аб пацярпелых або разбурэннях пакуль не паступала.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках