6 траўня 2024, панядзелак, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніка аштрафавалі на 50 базавых за распаўсюд самвыдату

4
Настаўніка аштрафавалі на 50 базавых за распаўсюд самвыдату

На Георгія Станкевіча даслалі "ананімку".

Цікава, што ў "ананімцы" не было ні слова пра самвыдатаўскую газету "Кривинка", якую настаўнік, паэт і бард з Бешанковіцкага раёна выдае ўжо восьмы год. Але мясцовай міліцыі было дадзена даручэнне "разабрацца", і яна разабралася - абвінаваціла рэдактара і выдаўца ў парушэнні заканадаўства аб СМІ, піша ПЦ "Вясна".

Пра "ананімку", напісаную нібыта "аднавяскоўцамі" Станкевіча, яму стала вядома з матэрыялаў адміністрацыйнай справы, якая 2 красавіка разглядалася ў Бешанковіцкім райсудзе. Суддзя Наталля Рэут не задаволіла хадайніцтва аб перакладчыку для Георгія Станкевіча, які ўжо 18 гадоў прынцыпова карыстаецца выключна беларускай мовай. І катэгарычна адмовілася перанесці працэс, каб на яго змог трапіць адвакат з Менска, які добра ведае заканадаўства аб СМІ. А потым выдаліла з залы і самога Георгія Станкевіча - нібыта за парушэнне правапарадку.

3 красавіка ён атрымаў пастанову пра штраф у памеры 50 базавых велічынь. Дарэчы, там жа напісана, што Георгій Станкевіч пакінуў залу сам, а не па распараджэнні суддзі - хоць сведак інцыдэнту было дастаткова - і сябры па ГА БАЖ, і нават дзяжурны міліцыянт, які прыбег на крыкі суддзі.

Для выдаўца "Кривинки" перастала быць сакрэтам, чаму суддзя настойвала на тым, каб скончыць працэс хутчэй: у матэрыялах справы ён убачыў распараджэнне разабрацца з ананімнай карэспандэнцыяй яго "аднавяскоўцаў" да 13 сакавіка.

"Мала таго, што гэта "ананімка", дык яшчэ і вельмі дзіўная: яна адрасаваная ў адміністрацыю Лукашэнкі, але там выяўленая нейкая кветачка, напісана, што мяне трэба "спыніць", і што гэта будзе мне падарунак ад Дзеда Мароза... Лухта поўная, не паверу, каб бабулі з маёй вёскі нешта такое напісалі і адправілі ў сур'ёзную ўстанову. І вось міліцыя мяне вырашыла "спыніць" - чамусьці пакараць менавіта за газету, хоць у " ананімцы "яна і не згадвалася", - кажа настаўнік.

Супрацоўнікам міліцыі давялося пачакаць, пакуль выйдзе чарговы нумар выдання - а "Кривинка" выдаецца нерэгулярна, у залежнасці ад матэрыяльных магчымасцяў Георгія Станкевіча. І толькі 22 сакавіка міліцыянты змаглі адсачыць факт распаўсюджвання новага нумара на Бешанковіцкім пынку. Тут жа быў складзены пратакол, што газэту рабілі "ў неўстаноўленым месцы ў неўстаноўлены час", але распаўсюдзілі з парушэннямі заканадаўства аб СМІ, і што вінаваты ў гэтым Георгій Станкевіч.

"Я разумею, што ўладам "Кривинка" не падабаецца, бо ў ёй я падымаю вострыя мясцовыя праблемы. Менавіта ў гэтым мяне трэба "спыніць", як напісана ў той ананімцы. Але я не спынюся, хай не спадзяюцца! І рашэнне райсуда буду аспрэчваць. Тым больш, што падчас працэсу было дапушчана мноства парушэнняў, на якія своечасова не адрэагаваў ні старшыня суда, ні пракурор", - кажа выдавец і заснавальнік "Кривинки".

Для вядомага барда, паэта, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў, настаўніка Георгія Станкевіча гэта ўжо трэцяе спагнанне па падобным абвінавачванні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках