6 траўня 2024, панядзелак, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы патрабуюць перанесці «КаZaнціп» з акупаванага Крыма

11
Украінцы патрабуюць перанесці «КаZaнціп» з акупаванага Крыма

Жыхары Херсона просяць перанесці папулярны фестываль клубнай музыкі "КаZaнціп" з Крыма на мацерыковую частку Украіны, у Жалезны Порт.

Пра гэта паведаміў народны дэпутат Украіны Аляксандр Брыгінец.

Ён заявіў, што падобны зварот паступіў на яго адрас, піша 15minut.org.

Нагадаем, раней кіраўніцтва фестывалю заявіла, што, нягледзячы на нестабільную палітычную сітуацыю ў Крыме, "КаZанціп" адмяняць не будуць.

"На думку херсонцаў, значэнне гэтай ініцыятывы расце ў цяперашніх сацыяльна-палітычных умовах, улічваючы часовую акупацыю Расеяй Крыма. У грамадскасці ўжо ёсць папярэднія дамоўленасці аб арэндзе зямлі, якая падыдзе для правядзення гэтага мерапрыемства. Кафэ-музей "Казацкая мара" гатова прадаставіць паслугі па харчаванні, а іншыя грамадскія арганізацыі паслугі па размяшчэнні і ахове", - напісаў нардэп.

Паводле яго слоў, ініцыятары прапануюць правесці "легендарны фестываль "КаZaнціп" у Херсонскай вобласці паміж пасёлкамі Жалезны Порт і Лазурнае.

Брыгінец заявіў, што "ў сувязі з акупацыйным статусам Крыма, ні адзін чалавек, які паважае сябе, туды не паедзе. Тым больш, што практычна ўсе авіярэйсы ў Крым спынілі сваё існаванне. Таму гэты папулярны моладзевы фэст, відавочна, трэба праводзіць у іншым месцы".

"Дык чаму б "КаZaнціпу" не атрымаць херсонскую прапіску, пакуль Крым не будзе вызвалены. Менавіта таму я звярнуўся да міністра культуры Нішчука і губернатара Херсонскай вобласці з просьбай падтрымаць ініцыятыву аб правядзенні маладзёжнага фестывалю "КаZaніп" у Херсонскай вобласці", - заявіў дэпутат.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках