6 траўня 2024, панядзелак, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговая рэзідэнцыя Януковіча: 2,7 тысячы персаналу і копія манумента з Майдана

17

Дзяржаўнае ўпраўленне справамі зладзіла экскурсію ў чарговую рэзідэнцыю экс-прэзідэнта Віктара Януковіча - дзярждачу "Залессе".

На тэрыторыі - двухпавярховы драўляны дом з цокальным паверхам, клумба ў выглядзе трызубца, ставак, а таксама амаль 16 тысяч гектараў зямлі, на якой жывуць 24 зубра, каля двух тысяч аленяў, сотні кабаноў, ланяў, казуль. Ёсць нават ласі, перадае LB.ua.

Рэзідэнцыю абслугоўваюць 2,7 тысячы работнікаў. Унутры дома - сціплая, у параўнанні з "Межыгор'ем", мэбля. У асноўным інтэр'ер у дрэве. Ёсць там рабочы кабінет, спальні, гасцёўня, у сутарэнні - вінны склеп. На паліцах - кнігі юрыдычнай тэматыкі, творы Алены Пчылкі і Рыгора Скаварады, гістарычная літаратура, Канстытуцыя, у адным з пакояў - камін. У шафе - камуфляжная вопратка. Ёсць таксама паменшаная копія Манумента Незалежнасці на Майдане Незалежнасці Украіны ў Кіеве.

Кіраўнік дзяржупраўлення справамі Сяргей Аверчанка лічыць, што былую паляўнічую рэзідэнцыю Януковіча "Залессе" варта зрабіць нацыянальным прыродным паркам. Таксама Аверчанка лічыць, што ў прэзідэнцкім драўляным доміку можна ўладкаваць рэзідэнцыю для замежных дэлегацый, а пры адсутнасці афіцыйных асоб - пускаць на тэрыторыю турыстаў.

"У 2009 годзе быў падпісаны ўказ прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі аб рэарганізацыі "Залесся" ў нацыянальны парк. Аднак Дзяржаўнае ўпреўленне справамі сабатавала выкананне гэтага ўказа", - распавёў дырэктар Кіеўскага эколага-культурнага цэнтра Уладзімір Барэйка. Па словах эколага, утрыманне маёнткаў ажыццяўляецца за кошт дзяржсродкаў. Толькі на плот гэтай рэзідэнцыі, агульнай працягласцю 60 км, у 2012 годзе было выдаткавана 7 млн грн. Мясцовыя леснікі сцвярджаюць, што ў "Залессі" ніколі не палявалі ні Януковіч, ні хто-небудзь іншы. Зрэшты, журналістаў і эколагаў зацікавіла паляўнічая вышка, але работнікі рэзідэнцыі запэўнілі, што яна патрэбная для назірання за жывёламі і адстрэлу бадзяжных сабак і лісіц.

Фото: УНИАН
Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках