5 траўня 2024, Нядзеля, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яных журналістаў НТВ затрымалі на ўкраінскай мяжы

20
П'яных журналістаў НТВ затрымалі на ўкраінскай мяжы

Расейскія журналісты неадэкватна паводзілі сябе на ўкраінскай мяжы.

Учора каля пункта пропуску "Успенка" дзяржмяжы Украіны ў Данецкай вобласці была затрыманая група расейскіх журналістаў тэлеканала НТВ, якія ажыццяўлялі відэазапіс уладкавання дзяржмяжы. Парушальнікам забаранілі ўезд на тэрыторыю Украіны тэрмінам на 3 гады, піша obozrevatel.com. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпамежслужбы.

"Учора на ўчастку аддзела "Амўросіеўка" выявілі яшчэ адну групу расейскіх журналістаў тэлеканала НТВ. Памежны нарад заўважыў мужчын паблізу пункта пропуску "Успенка". Яны ехалі на таксі і, спыніўшыся недалёка ад мяжы, пачалі ажыццяўляць відэазапіс уладкавання дзяржаўнай мяжы і крыкамі спрабавалі прыцягнуць да сябе ўвагу мясцовых жыхароў. Заўважыўшы памежнікаў, яны зачыніліся ў машыне і толькі пасля тлумачэння ўкраінскага заканадаўства падалі для праверкі свае дакументы. Пасажыры аўтамабіля апынуліся грамадзянамі Расеі. Адзін з іх знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і пачаў груба выказвацца ў бок памежнікаў і грамадзян Украіны, пры гэтым ужываючы ненарматыўную лексіку", - сказана ў паведамленні Дзяржпамежслужбы.

Як высветлілася, гэта не першае парушэнне ў расейскіх журналістаў.

"У ходзе далейшага высвятлення мэты знаходжання ва Украіне ў іх выявілі відэазапісы з некалькіх пунктаў пропуску і ўчасткаў дзяржаўнай мяжы, пасля чаго затрыманыя прызналіся, што з'яўляюцца журналістамі расейскага тэлеканала НТВ, - адзначылі ў ведамстве.

Журналістаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і забаранілі ўезд на тэрыторыю Украіны тэрмінам на 3 гады.

"Другую групу раснйскіх журналістаў не прапусцілі на Луганшчыне праз пункт пропуску "Ізварына". Двое грамадзян Расеі не змаглі пацвердзіць мэту сваёй паездкі ва Украіну. Спачатку яны заявілі, што накіроўваюцца з турыстычнай мэтай у гарады Луганск, Харкаў і Адэса. У далейшым пачалі запэўніваць, што па службовай неабходнасці знаходзіліся ў г. Растоў-на-Доне і транзітам праз Украіну накіроўваюцца ў г. Белгарад. Па словах грамадзян, яны з'яўляюцца журналістамі газеты "Коммерсантъ". Аднак адно з пасведчанняў было выдадзена ад ТАА "Новы час", тэрмін дзеяння якога скончыўся яшчэ ў мінулым годзе. Таксама расейцы мелі пры сабе чысты бланк пасведчання з пячаткамі", - паведамілі ўкраінскія памежнікі.

Нагадаем, 19 сакавіка ў аэрапорце Данецка двум журналістам з Расейскай Федэрацыі быў забаронены ўезд ва Украіну за прадастаўленне заведама ілжывых звестак аб мэце свайго візіту.

29 сакавіка ў Данецкай вобласці паблізу дзяржаўнай мяжы двойчы былі выяўленыя журналісты тэлеканала "НТВ", якія несанкцыянавана ажыццяўлялі відэаздымку ўчастка ўкраінскай мяжы і яе інжынернага ўладкавання.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках