6 траўня 2024, панядзелак, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША размесцяць у Еўропе 5 тысяч салдат

2
ЗША размесцяць у Еўропе 5 тысяч салдат

Рашэнне пра гэта можа быць прынята для ўзмацнення калектыўнай бяспекі краін НАТА.

Пра гэта кіраўнік Пентагона Чак Хэйгел заявіў у інтэрв'ю Bloomberg.

Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн адзначыў, што гаворкі аб маштабным павелічэнні ваеннай прысутнасці ў краінах Усходняй Еўропы пакуль не ідзе. Паводле яго слоў, НАТА не збіраецца размяшчаць буйныя сілы ў рэгіёне на пастаяннай аснове, піша РБК.

Расмусэн абвінаваціў Расею ў парушэнні "кожнага прынцыпу і міжнароднага абавязальніцтва", якія яна падпісвала, "у першую чаргу - абавязальніцтва не ўрывацца ў іншыя краіны".

Ён выказаў меркаванне, што менавіта Расея, а не НАТА, парушыла дадзеныя ёю ў 1990г. абяцанні, узяўшы пад кантроль Крым і размясціўшы свае войскі ўздоўж украінскай мяжы. Генеральны сакратар адхіліў абвінавачванне расейскага міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова, які сказаў, што НАТА парушае правілы, абумоўленыя ў Рымскай дэкларацыі, і палажэнні акта Савета Расея - НАТА, узмацняючы ваенную прысутнасць ва ўсходне-еўрапейскіх краінах альянсу. На думку Расмусэна, "гэта чарговы элемент расейскай прапаганды і дэзінфармацыі".

Міністры замежных спраў НАТА 1 красавіка прынялі рашэнне прыпыніць "практычнае грамадзянскае і ваеннае супрацоўніцтва з Расеяй". Альянс таксама паабяцаў прыняць комплекс мер па ўзмацненні калектыўнай бяспекі арганізацыі, і асабліва ўсходне-еўрапейскіх партнёраў. Камандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА генерал Філіп Брыдлаў паведаміў, што "пакет опцый" будзе прадастаўлены партнёрам да 15 красавіка.

Польшча 2 красавіка папрасіла НАТА размясціць на тэрыторыі краіны 10 тыс. салдат як наглядную дэманстрацыю рашучасці альянсу абараніць любога са сваіх членаў у адказ на дзеянні Расеі ў Крыме. Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі запрасіў у краіну "дзве ўзмоцненыя брыгады" мотапяхоты колькасцю прыкладна 5 тыс. чалавек кожная.

Кіраўнік МЗС Велікабрытаніі Уільям Хейг адказаў на прапанову Польшчы асцярожна. "Мы дакладна павінны даць дадатковую падтрымку нашым усходнім саюзнікам. Велікабрытанія ўжо заявіла, што адправіць самалёты для патрулявання паветранай прасторы Балтыі, але мы можам звярнуцца і да іншых мер", - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках