6 траўня 2024, панядзелак, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наркагандляр прывёз у Полацк партыю какаіну на $60 тысяч

12

У Полацку затрымалі 45-гадовага літоўца, калі ён прадаваў 450 грамаў какаіну.

Спецаперацыю правялі супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС разам з калегамі з УУС Віцебскага аблвыканкама пры падтрымцы байцоў спецыяльнага атрада хуткага рэагавання, паведамляе прэс-служба МУС.

Канфіскаваны какаін каштуе прыкладна $60 000, яго хапіла б больш, чым на тысячу разавых доз.

«Гэта затрыманне стала вынікам працяглай сумеснай распрацоўкі праваахоўных ведамстваў шэрагу краін па спыненні канала пастаўкі буйных партый наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з Літвы ў Беларусь і Расею, а таксама вынікам дасягнутых на 57-й сесіі Камісіі ААН па наркатычных сродках дамоўленасцяў аб супрацоўніцтве ў барацьбе з міжнародным наркатрафікам», - распавялі ў прэс-службе МУС.

У цяперашні час у дачыненні да падазраванага Полацкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў». Санкцыяй прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 13 гадоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках