6 траўня 2024, панядзелак, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь стала старшынёй у СНД пасля адмовы Украіны

9
Беларусь стала старшынёй у СНД пасля адмовы Украіны

Беларусь прыняла на сябе пазачарговае старшынства ў СНД.

Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў краін Садружнасці праходзіць 4 красавіка ў Маскве пад старшынствам кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея, перадае БелТА.

У пачатку пасяджэння Уладзімір Макей падкрэсліў, што «Беларусь выказала гатоўнасць выконваць функцыі старшыні ў сувязі з адмовай украінскага боку». Такім чынам, Беларусь у гэтым годзе будзе старшынстваваць на пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, Савета кіраўнікоў урадаў СНД і Савета міністраў замежных спраў СНД.

«Беларусь прыняла старшынства ў СНД, што называецца, у явачным парадку, у сувязі з гэтым гаварыць аб канцэптуальных прапановах не даводзіцца, - сказаў Уладзімір Макей. - Тым не менш, неабходна пазначыць нашы канцэптуальныя падыходы».

Нагадаем, Украіна пачала працэдуру выхаду з Садружнасці незалежных дзяржаў. Рашэнне аб гэтым было прынята на пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны 19 сакавіка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках