6 траўня 2024, панядзелак, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі не сустрэнецца з Патрыярхам Кірылам з-за Украіны

24
Папа Рымскі не сустрэнецца з Патрыярхам Кірылам з-за Украіны

РПЦ абвінавачвае ў зрыве сустрэчы ўкраінскіх грэка-каталікоў.

Пра гэта заявіў кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў РПЦ мітрапаліт Іларыён у інтэрв'ю National Catholic Register.

Мітрапаліт заявіў, што РПЦ лічыць УГКЦ "спецпраэктам" Ватыкана, які ў сітуацыі рэвалюцыі ва Украіне стаў "сур'ёзнай перашкодай да дыялогу паміж праваслаўем і каталіцтвам".

"У гэтым грамадзянскім супрацьстаянні грэка-каталікі адразу ж занялі пазіцыю аднаго з бакоў, увайшлі ў актыўнае ўзаемадзеянне з раскольнікамі. Кіраўнік УГКЦ сумесна з кіраўніком так званага Кіеўскага патрыярхату хадзіў па кабінетах Дзярждэпа ЗША, заклікаючы амерыканскія ўлады ўмяшацца ў сітуацыю", - заявіў прадстаўнік РПЦ.

"Па сутнасці, гаворка ідзе пра чарговы крыжовы паход супраць праваслаўя", - дадаў ён.

Іларыён заявіў, што Ватыкан адмаўляецца "паўплываць" на УГКЦ і не жадае "адмежавацца" ад яе дзеянняў.

"У такой сітуацыі стала больш складана казаць пра правядзенне ў найбліжэйшай будучыні сустрэчы Папы Рымскага з Патрыярхам Маскоўскім", - заявіў ён.

Як вядома, украінскія цэрквы аб'яднаныя ва Усеўкраінскім савеце цэркваў рэзка асудзілі спробы сілавога разгону Еўрамайдана былой украінскай уладай. Прадстаўнікі асноўных цэркваў праводзілі свае служэнні на Майдане і заклікалі да мірнага пратэсту і вырашэння палітычнага крызісу.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках