6 траўня 2024, панядзелак, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцёры мюзікла «Кароль Леў» зладзілі флэш-моб у самалёце (Відэа)

4

Пасажыры аўстралійскага самалёта хорам выканалі кампазіцыю пад назвай «Кола жыцця».

На відэароліку паказаны спантанны флэш-моб перад узлётам лайнера з Брысбена ў Мэльбурн. Акцёры аўстралійскай версіі шоў «Кароль Леў» хорам выканалі кампазіцыю пад назвай «Кола жыцця», піша Life News.

Звычайныя пасажыры, якія ляцелі ў кампаніі са спевакамі, у нейкі момант нават сталі падпяваць, а ў завяршэнні кампазіцыі дружна апладзіравалі.

За тры дні гэты ролік на YouTube праглядзелі больш за 9 мільёнаў разоў. Як патлумачылі ўдзельнікі мюзікла, гэта прадстаўленне нават і не планавалася - проста акцёры былі ў цудоўным настроі, таму што радаваліся пачатку чарговага сезона шоў у Аўстраліі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках