6 траўня 2024, панядзелак, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілеў: Турцыя сядзіць на «газавым кручку» Расеі

7
Мустафа Джамілеў: Турцыя сядзіць на «газавым кручку» Расеі

Анкара не можа самастойна распачаць крокі, накіраваныя супраць агрэсіўных дзеянняў Расеі ў Крыме.

Пра гэта 3 красавіка ў эфіры тэлепраграмы "Голоса Америки" "Час. Time" заявіў лідар крымскататарскага народа Мустафа Джамілеў, які сустракаўся ў Турцыі з міністрам замежных спраў Ахметам Давутаглу, перадае "Радыё Свабода".

Паводле яго слоў, больш актыўным дзеянням Турцыі замінае эканамічная залежнасць, таму што "50% газу яны атрымліваюць з Расеі, тавараабарот паміж гэтымі краінамі складае 38 мільярдаў даляраў". "Калі гэта ўсё спыніць, то эканоміка апынецца ў крытычным становішчы", - адзначыў Джамілеў.

Ён дадаў, што пасля акупацыі Крыма Расеяй прасіў Анкару зачыніць Басфорскі праліў для праходжання расейскіх ваенных караблёў і наблізіць турэцкі флот да берагоў паўвострава, "каб агрэсар не адчуваў сябе так упэўнена".

Турэцкі бок адказаў, што першы з гэтых крокаў супярэчыць міжнародным пагадненням па суднаходстве, а другі патрабуе рашэння НАТА.

Разам з тым Турцыя заяўляе пра непрыманне расейскай анэксіі Крыма і працягвае лічыць паўвостраў тэрыторыяй Украіны.

Дадамо, Мустафа Джамілеў лічыць, што нешматлікія прыхільнікі ісламісцкай арганізацыі "Хізб ут-Тахрыр" і нетрадыцыйных радыкальных плыняў у Крыме не здольныя самі па сабе на "нешта сур'ёзнае".

А шырокамаштабныя дзеянні ў нацыянальным плане, на яго думку, магчымыя толькі ў выпадку, калі адпаведнае рашэнне прыме Меджліс крымска-татарскага народа.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках