6 траўня 2024, панядзелак, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны ахоўнік Януковіча хаваецца ў Расеі

Галоўны ахоўнік Януковіча хаваецца ў Расеі

Начальнік аховы адхіленага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча Канстанцін Кабзар знаходзіцца ў Расеі.

Пра гэта "Украинской правде" паведаміў начальнік Упраўлення дзяржаўнай аховы Валерый Геляцей.

"Ніякай сувязі з гэтым чалавекам няма, хоць ёсць шмат пытанняў, як у следства, так і ва Упраўлення дзяржаўнай аховы. Паводле маёй інфармацыі, ён знаходзіцца там жа, дзе Януковіч", - адзначыў ён.

Адказваючы на пытанне, ці з'яўляўся ён ва УГА ў апошні час, Геляцей адзначыў: "Гэта выдумкі".

Нагадаем, пасля масавых пратэстаў па ўсёй Украіне былы прэзідэнт Віктар Януковіч уцёк у Расею. Па некаторых дадзеных, ён купіў асабняк у Барвісе і пражывае там са сваёй грамадзянскай жонкай Любоўю Паляжай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках