6 траўня 2024, панядзелак, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФК «Дынама-Кіеў» адмовіўся ад матчу са «Спартаком» з-за Крыма

3
ФК «Дынама-Кіеў» адмовіўся ад матчу са «Спартаком» з-за Крыма

Украінскія футбалісты лічаць гульню ў Маскве недарэчнай.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве, апублікаванай на сайце каманды.

«Футбольны клуб «Дынама» (Кіеў) афіцыйна адмовіўся ад запрашэння ўзяць удзел у матчы з маскоўскім «Спартаком», які павінен быў прайсці ў Маскве ў гонар адкрыцця новага спартакаўскага стадыёна.

Адмова ад раней дасягнутых дамоўленасцей паміж клубамі выкліканая цяперашнім станам палітычных адносінаў паміж Украінай і Расеяй, пры якіх ФК «Дынама» (Кіеў) лічыць недарэчнай паездку на матч у Маскву», - заявілі прадстаўнікі клуба.

«Спартак» на сваім сайце паведаміў, што дамова паміж клубамі аб правядзенні выставачнага матчу ў гонар адкрыцця спартакаўскага стадыёна ў Тушына скасаваная «ў сілу форс-мажорных абставінаў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках