6 траўня 2024, панядзелак, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве паліцыянт паспрабаваў з'есці хабар у $4500

8
У Маскве паліцыянт паспрабаваў з'есці хабар у $4500

Супрацоўнік сталічнай паліцыі, затрыманы па падазрэнні ў вымагальніцтве, спрабаваў з'есці грошы падчас затрымання.

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс".

Напярэдадні ў прэс-службе маскоўскай паліцыі паведамілі, што ў сераду аператыўнікі аддзела ўласнай бяспекі сталічнай паліцыі затрымалі супрацоўніка крымінальнага вышуку АМВД па Бяскуднікаўскім раёне па падазрэнні ў вымагальніцтве грошай у памеры 160 тысяч рублёў (4500 даляраў) ад грамадзяніна за непрыцягненне яго да крымінальнай адказнасці.

"Па выніках праверкі вінаваты супрацоўнік будзе звольнены з органаў унутраных спраў па адмоўных матывах, а шэраг яго кіраўнікоў панясуць строгую дысцыплінарную адказнасць", - распавялі ў прэс-службе сталічнага глаўка.

Затрыманне адбывалася пасля перадачы пацярпелым грошай аператыўніку. Паводле яго слоў, паліцыянт, убачыўшы змагароў з карупцыяй, замкнуўся ў сваёй машыне і пачаў есці толькі што атрыманыя грошы. Для таго, каб падазраваны не знішчыў доказы, адзін з афіцэраў аддзела ўласнай бяспекі быў вымушаны разбіць бакавое шкло Peugeot, пасля чаго капітан паліцыі быў затрыманы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках