6 траўня 2024, панядзелак, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Канцэнтрацыя войскаў РФ застаецца высокай

2
МЗС Украіны: Канцэнтрацыя войскаў РФ застаецца высокай

Украінскія інспектары правялі назіральны палёт над тэрыторыяй Расейскай Федэрацыі.

Ён быў ажыццёўлены ў рамках Дамовы па адкрытым небе ў канцы сакавіка. Фіксуецца пэўнае зніжэнне канцэнтрацыі расейскіх войскаў з боку ўсходняй мяжы Украіны, але пагроза бяспецы краіны застаецца. Пра гэта на брыфінгу паведаміў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс, перадае РБК-Украина.

Ён не назваў дакладнай даты палёту, адзначыўшы, што гэта адбылося ў канцы сакавіка. Пра вынікі МЗС не паведаміў, адзначыўшы, што гэта ў кампетэнцыі Мінабароны.

«Інфармацыя досыць супярэчлівая. Канкрэтную карціну таго, што адбываецца каля нашых межаў, зараз даць нельга. На некаторых участках войскі адводзяцца, дзесьці перагрупоўваюцца... Фіксуецца пэўнае зніжэнне канцэнтрацыі гэтых войскаў, але мы не можам сказаць, што пагроза нашай бяспецы цалкам знятая. Захоўваецца ненатуральная канцэнтрацыя па колькасці Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі на нашых межах. Мы за гэтым уважліва сочым - нашы спецслужбы і праваахоўныя органы ўсё гэта адсочваюць і робяць адпаведныя высновы», - сказаў Перабійніс.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ўкраінскі бок плануе правесці інспекцыйны палёт над тэрыторыяй заходніх рэгіёнаў Расеі ў перыяд з 18 па 21 сакавіка 2014 года.

Пазней, 19 сакавіка, дарадца міністра абароны Украіны Леанід Палякоў заявіў, што Украіна дамовілася з Расейскай Федэрацыяй аб правядзенні надзвычайнага назіральнага палёту над тэрыторыяй Расеі і ўжо правяла неабходныя плацяжы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках