6 траўня 2024, панядзелак, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты затрымалі 4 аўтобуса з украінскімі курсантамі ў Крыме

4

Курсантаў Акадэміі імя Нахімава, якія вяртаюцца з Севастопаля на мацярык, спынілі на расейскім блокпосце.

Акупанты і іх памагатыя праводзяць пільны агляд кожнага студэнта. Асабліва ўважліва аглядаюць мабільныя тэлефоны і іншую тэхніку. Пра гэта па тэлефоне «5 каналу» паведаміў капітан другога рангу Леанід Мацюхін, які знаходзіцца цяпер на месцы падзеяў.

Нагадаем, каля двухсот курсантаў з севастопальскай Акадэміі Ваенна-марскіх сіл сёння раніцай выехалі ў Адэсу, каб працягнуць навучанне ва Украіне. Эвакуацыяй будучых вайскоўцаў займаюцца валанцёры сумесна са штабам ВМС. З сабой на новае месца навучання студэнты захапілі ўкраінскі сцяг і сцяг Ваенна-марскіх сіл, якія напярэдадні знялі з севастопальскага ВНУ. Яшчэ каля чатырохсот курсантаў-нахімаўцаў пагадзіліся працягваць навучанне пад расейскім сцягам і засталіся ў Севастопалі. Перад ад'ездам таварышаў у Адэсу студэнты разам зрабілі памятнае фота.

Курсанты акадэміі імя Нахімава сталі вядомымі пасля 20 сакавіка. Калі ўкраінскі сцяг на іх вучылішчы замянялі рускім, група студэнтаў спела нацыянальны гімн Украіны і паказальна пакінула плошчу перад ВНУ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках