6 траўня 2024, панядзелак, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагражаючы аўтаматамі, акупанты забралі ў жыхара Феадосіі 12 бутэлек гарэлкі

31
Пагражаючы аўтаматамі, акупанты забралі ў жыхара Феадосіі 12 бутэлек гарэлкі

Пры гэтым зламалі нос яго сыну.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з чытачоў.

«Сам я з Феадосіі. Былы шкіпер. Бацька мой украінец, маці татарка. Мне моташна глядзець, як акупанты бухаюць, святкуючы, «перамогу» ў Крыме. Крамку сваю ​​я таму зачыніў. Так гэтыя вырадкі да мяне дадому прыйшлі і кажуць: «Адкрывай давай». Соваюць расейскія рублі, я кідаю іх назад, яны бухія да маёй галавы аўтамат прыстаўляюць і крычаць нешта. Карацей, на 100 рублёў скаціны панеслі 12 бутэлек гарэлкі і каньяку «Кактэбель» 10 бутляў. Я тады пашкадаваў, што не маю кулямёта. Мой сын спрабаваў з імі змагацца, але яны яму тупа нос зламалі», - абураецца феадасіец.

Варта адзначыць, што гэта не першы выпадак, калі жыхары Крыма скардзяцца на марадзёрства расейскіх акупантаў.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках