6 траўня 2024, панядзелак, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума спрасціла атрыманне грамадзянства РФ

34
Дзярждума спрасціла атрыманне грамадзянства РФ

Дзярждума прыняла ў другім і трэцім чытаннях закон, які прадугледжвае спрошчаны парадак атрымання расейскага грамадзянства.

Яно будзе даступна для тых замежнікаў, хто гаворыць па-расейску і чые бацькі жылі ў СССР, паведамляе BBC.

Спрошчанае расейскае грамадзянства ў адпаведнасці з новымі папраўкамі змогуць атрымаць носьбіты расейскай мовы, сваякі якіх па прамой узыходнай лініі раней пражывалі на расейскай тэрыторыі, альбо на тэрыторыі, якая адносілася да Расейскай імперыі ці СССР у межах сучаснай Расеі.

Закон прадугледжвае сумоўе, падчас якога будзе вызначацца ўзровень ведання расейскай мовы.

Замежнікі змогуць скарыстацца такой працэдурай пры ўмове адмовы ад наяўнага грамадзянства замежнай дзяржавы.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках