6 траўня 2024, панядзелак, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМ распавёў пра сваіх «троляў» у сацсетках

54
БРСМ распавёў пра сваіх «троляў» у сацсетках

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўзмацніў працу ў сацыяльных сетках і ў блогасфэры.

Пра гэта заявіў сёння першы сакратар ЦК ГА "БРСМ", намеснік старшыні сталай камісіі адукацыі, навукі, культуры і сацыяльнага развіцця "савета рэспублікі" Ігар Бузоўскі падчас адкрыцця Рэспубліканскага моладзевага інтэрнэт-форуму, паведамляе БелТА.

Паводле ягоных слоў, адным з прыярытэтаў дзейнасці БРСМ з'яўляецца арганізацыя працы ў сетцы Інтэрнэт, накіраванай на ўзмацненне палітычнай чыннасці моладзі ў байнэце, фармаванне ў віртуальнай прасторы пазітыўнага стаўлення да працэсаў, што адбываюцца ў сфэры палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця краіны. Паводле ягоных слоў, сацыяльныя сеткі, форумы, анлайн-гульні ды шмат іншага гадзінамі ўтрымлівае маладых людзей ля ноўтбукаў і кампутараў. Інтэрнэт можна выкарыстоўваць як памочніка ў атрыманні ведаў, навыкаў, спрашчэнні камунікацыі. "У сувязі з гэтым БРСМ узмацніў працу ў сацыяльных сетках, блогасфэры, на форумах незалежных інтэрнэт-рэсурсаў", - сказаў першы сакратар грамадскага аб'яднання.

Так, паводле стану на красавік 2014 года ў інтэрнэт-прасторы функцыянуюць створаныя ГА "БРСМ" 346 супольнасцяў у сацсетках, якія аб'ядноўваюць больш за 280 тысяч чалавек, 143 блогі (з іх 97 мікраблогаў у "Твітэры"), з агульнай колькасцю чытачоў і падпісчыкаў больш за 4 тысячы. Створаная сетка і працуе сістэма хуткага рэагавання моладзевых інфармацыйных груп, якая аб'ядноўвае больш за 140 чалавек.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках