6 траўня 2024, панядзелак, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі акіян на спадарожніку Сатурна

15

У ім магчымае жыццё.

Даследнікі NASA выявілі пад паверхняй аднаго з спадарожнікаў Сатурна акіян. Пра гэта паведамляе сайт касмічнага апарата Cassini, дзякуючы якому ўдалося ажыццявіць гэта адкрыццё. Гаворка ідзе пра спадарожнік Энцэлад. Акіян размяшчаецца непадалёк ад паўднёвага полюса на глыбіні блізу 30-40 кіламэтраў пад паверхняй нябеснага цела. Яго ўласная глыбіня складае блізка што 10 кіламэтраў, перадае BBC.

Упершыню навукоўцы западозрылі, што на Энцэладзе ёсць вада, калі ў 2005 годзе выявілі вадзяную пару і часцінкі лёду, якія спадарожнік выкідваў у раёне свайго паўднёвага полюса.

Аднак высветліць прычыну гэтай з'явы выпала толькі цяпер, дзякуючы міжпланетнай станцыі Cassini і гравімэтрычным вымярэнням. На думку даследчыкаў, выяўлены акіян цалкам можа быць патэнцыйным ёмішчам для пазаземных мікробаў.

Нагадаем, раней паведамлялася, што кампанія вядомага мільярдэра Ілона Маска SpaceX ў гэтым годзе зробіць тэставае запусканне самай вялікай ракеты з усіх існых: Falcon Heavy. Яна стане першай, якая адправіцца на Марс.

Cassini - аўтаматычная міжпланетная станцыя, названая ў гонар італійска-французскага астранома Джавані Касіні. Частка касмічнай праграмы Касіні-Гюйгенс.

Запушчаны 15 кастрычнік 1997 года. Бюджэт праекта складае больш за тры мільярды даляраў.

Для разгону апарат выкарыстоўваў гравітацыйнае поле трох планет. Ён два разы праляцеў побач з Венерай - у 1998 і 1999 гадах, затым, у жніўні 1999 года з хуткасцю 69 тысяч км/г прайшоў каля Зямлі, узімку 2000 года праляцеў паўз Юпітэр, перадаўшы на Зямлю яго фатаграфіі. На гэты момант рухальная сістэма арыентацыі стала хібіць, аднак праз пэўны час усё наладзілася. Спецыялісты разважылі, што ў махавікі ненадоўга трапіла смецце.

Станцыя прыбыла да Сатурна 30 чэрвеня 2004 года і стала першым штучным спадарожнікам гэтай планеты. Арбітальная хуткасць спадарожніка склала 15 км/с. Cassini нёс на борце еўрапейскі зонд Huygens, які 14 студзеня 2005 года ўпершыню апусціўся на Тытан.

У 2008 годзе NASA працягнула місію Cassini да 2010 года, а па заканчэнні гэтага тэрміна - да 2017 года, так што апарат чакаюць некалькі дадатковых збліжэнняў з Энцэладам, а таксама з іншымі месяцамі газавага гіганта.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках