6 траўня 2024, панядзелак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір «Альфы» прызначаны намеснікам старшыні КДБ

9
Камандзір «Альфы» прызначаны намеснікам старшыні КДБ

(абноўлена) Палкоўнік Алег Чарнышоў прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе правадыра.

Алег Чарнышоў раней займаў пасаду камандзіра групы КДБ "Альфа", узначальваў Антытэрарыстычны цэнтр, быў намеснікам начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі.

Лукашэнка таксама прызначыў намеснікаў старшынь Дзяржкамітэта судовых экспэртыз.

Так, палкоўнік юстыцыі Пётр Урублеўскі прызначаны намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз Беларусі. Уладзімір Падабед вызвалены ад пасады намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз паводле пагаднення старон.

Як паведамілі ў прэс-службе, палкоўнік Валерый Гарачка вызвалены ад пасады намесніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта - начальніка галоўнай управы ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння і звольнены з вайсковай службы ў запас паводле ўзросту з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках