2 траўня 2024, Чацвер, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Вайсковая інтэрвенцыя Расеі пачалася на Майдане

27
СБУ: Вайсковая інтэрвенцыя Расеі пачалася на Майдане

Украіна накіравала афіцыйны запыт да расейскай стараны з патрабаваннем дапытаць генерал-палкоўніка ФСБ.

Ён у студзені і лютым 2014 прыбыў ва Ўкраіну з украінскім дыпламатычным пашпартам разам з 30 іншымі высокапастаўленымі афіцэрамі.

Пра гэта заявіў кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка ў эфіры праграмы «Шустэр-Live» сёння ўвечары, паведамляе УНІАН.

«Гэты генерал-палкоўнік неаднаразова выклікаў на даклад тагачаснага старшыню СБУ Аляксандра Якіменку і планаваў так званую «антытэрарыстычную» аперацыю супраць украінскіх грамадзян», - адзначыў Налівайчанка.

«Ваеннае ўмяшанне Расеі фактычна пачалося не ў Крыме, а з падзей на Майдане, з умяшання генералітэту РФ у падзеі ва Украіне. Мы павінны абараніць украінскіх грамадзян ад замежных спецслужбаў і ад іх генералаў, настойваем на допытах, выраку суда і прыцягненні да адказнасці», - сказаў кіраўнік СБУ.

Таксама, з ягоных слоў, расейская старана павінна прад’явіць інфармацыю аб падставах і заказчыках з украінскай стараны пастаўкі ва Украіну грузаў спецсродкаў для выкарыстання супраць удзельнікаў масавых акцый пратэсту, якія прыбылі з Расейскай Федэрацыі ва Украіну рэйсамі «Чкалаўск-Кіеў» 21 студзеня і 24 студзеня 2014 года.

Налівайчанка адзначыў, што пры неабходнасці для пакарання вінаватых можна выйсці на ўзровень Міжнароднага трыбунала згодна з прыкладам Босніі.

«Таму мы будзем дамагацца прыцягнення вінаватых да адказнасці на ўкраінскім і міжнародным узроўні», - запэўніў Налівайчанка.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках