3 траўня 2024, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правы сектар ініцыюе разбор барыкад на Майдане

9
Правы сектар ініцыюе разбор барыкад на Майдане

Сёння на Майдане прапануецца правесці суботнік і пачаць разбор ахоўных збудаванняў у цэнтры сталіцы.

Партыя «Правы сектар» заяўляе, што 5 красавіка пачне разбіраць барыкады ў цэнтры Кіева. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце арганізацыі.

«Ахоўныя збудаванні, узведзеныя актывістамі Майдана, выканалі сваю функцыю. Усе, хто хацеў сфатаграфавацца на памяць аб рэвалюцыі на іх фоне, змаглі гэта зрабіць. Час вяртацца да мірнага жыцця, рыхтавацца да Вялікадня. А напярэдадні гэтага свята, як вядома, трэба прыбіраць сваё жыллё, свой двор, і - свой горад. Запрашаем усіх актывістаў Майдана, усіх кіянаў узяць удзел у суботніку», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што барыкады на Майдане спрабавалі разабраць ужо некалькі разоў, аднак гэта выклікала абурэнне актывістаў і прыхільнікаў рэвалюцыі. Не так даўно, актывісты разабралі частку барыкад на вуліцы Грушэўскага і зрабілі праезд для аўтамабіляў у бок Паркавай алеі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках