2 траўня 2024, Чацвер, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Буш намаляваў Пуціна

10

Былы амерыканскі прэзідэнт наважыў паказаць публіцы партрэты сусветных лідараў. Сярод іх і партрэт Уладзіміра Пуціна.

Амаль тры дзясяткі прац - партрэты людзей, з якімі экс-кіраўнік Белага дома сустракаўся ў гады свайго прэзідэнцтва - зараз выстаўлены на ўсеагульны агляд у прэзідэнцкай бібліятэцы ў Даласе, паведамляе «Эхо Москвы».

Фото: Reuters

Адкрываюць выставу дзве карціны - аўтапартрэт самога Джорджа Буша, і яго бацькі - 41-га прэзідэнта ЗША. І хоць крытыкі прызнаюць, што мастацкіх вышынь аўтар не ўзяў, галоўная каштоўнасць палотнаў у іншым - партрэты адлюстроўваюць асабістае ўспрыманне Буша-малодшага палітыкаў, з якімі ён бачыўся неаднаразова.

У інтэрв'ю, якое з'явілася на канале NBC, былы кіраўнік Белага дома абмяркоўвае адзін з такіх партрэтаў - расейскага прэзідэнта. Са слоў Буша, Уладзімір Пуцін выклікаў немалую цікавасць у яго, калі стаў параўноўваць яго сабаку са сваім.

Падчас візіту ў ЗША расейскаму лідару паказалі любімага скотч-тэр'ера Бушаў, Барні. Ён непаважліва спытаў, няўжо гэта ў сям'і прэзідэнта называюць сабакам, заўважыў сам экс-прэзідэнт. А пазней, ужо падчас візіту амерыканскага кіраўніка ў Расею, Пуцін паказаў свайго сабаку і пахваліў: большы, мацнейшы і хутчэйшы за Барні. Так што карціна, заключыў Буш, адлюстроўвае гэты цікавы характар.

Джордж Буш узяўся за пэндзаль ужо пасля зыходу з пасады прэзідэнта. Як прызнаецца ён сам, на гэта яго падштурхнула эсэ Уінстана Чэрчыля «Жывапіс як баўленне часу».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках