2 траўня 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладу ў Крыме будуць прызначаць, як на Паўночным Каўказе

20
Уладу ў Крыме будуць прызначаць, як на Паўночным Каўказе

Згодна з новай Канстытуцыяй Крыму, на паўвыспе з'явіцца пасада кіраўніка рэспублікі, які не будзе абірацца на ўсенародных выбарах.

Тэкст новай канстытуцыі Крыму, над якой працуюць крымскія юрысты і маскоўскія эксперты, будзе гатовы да 8 красавіка. Старшыня канстытуцыйнай камісіі, віцэ-спікер крымскага парламента Рыгор Іофе распавёў, што на гэты момант праца над тэкстам праекта яшчэ не завершаная. Пра гэта паведамляе ZN.UA.

«Увесь час ад дэпутатаў і членаў камісіі паступаюць новыя прапановы. Прапаноў вельмі шмат, і юрысты з імі працуюць. У нас пакуль у камісіі няма адзінага пункту гледжання на тое, якой будзе рэспубліка, і ці будзе яе кіраўнік узначальваць урад. Але я спадзяюся, што да аўторка мы будзем мець ужо звярстаны праект канстытуцыі. Прынамсі, я задачу паставіў менавіта так», - сказаў Іофе і дапусціў, што тады ж праект дакумента і будзе апублікаваны.

Пры гэтым кіраўнік камісіі адмоўна адказаў на пытанне, ці бяруць удзел у падрыхтоўцы новай канстытуцыі Крыму прадстаўнікі Меджліса.

Раней непрызнаныя крымскія ўлады паведамлялі, што новая канстытуцыя Крыму будзе прынятая да 10 красавіка. Калі меркаваць з заяваў Рыгора Іофе, уладкоўваць анэксаваны Крым Крэмль наважыў па вобразу і падабенству каўказскіх рэспублік.

Паводле ўжо агучанай інфармацыі, у Крыме з'явіцца пасада кіраўніка рэспублікі, які не будзе абірацца на ўсенародных выбарах. Яго абярэ Вярхоўная Рада Крыму (перайменавалі сябе ў Дзяржсавет) па прадстаўленні прэзідэнта Расейскай Федэрацыі. Гэта значыць, прапануецца варыянт абрання ўлады, які існуе пакуль толькі ў трох рэспубліках Паўночнага Каўказа - Інгушэціі, Дагестане і Паўночнай Асеціі, дзе прэзідэнты абіраюцца парламентамі.

Кіраўнікі ўсіх астатніх рэспублік РФ да гэтага года абіраліся ўсенародна. (Сітуацыя, праўда, неўзабаве зменіцца: «дэмакратычная» ідэя Крамля аб адмене ўсенародных выбараў прэзідэнтаў рэспублік федэрацыі ўжо падтрыманая ў Карачаева-Чаркесіі і Кабардзіна-Балкарыі).

Пры гэтым заканадаўства РФ не прадугледжвае існавання парламенцкіх рэспублік, на што спадзяюцца крымскія дэпутаты, распавядаючы пра тое, што ім пакідаюцца шырокія правы - яны змогуць галасаваць за ўсіх урадавых чыноўнікаў, якіх будзе прадстаўляць кіраўнік Крыму.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках