2 траўня 2024, Чацвер, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура не хоча вяртацца да справы Кавалёва

36
Генпракуратура не хоча вяртацца да справы Кавалёва

Генпракуратура Беларусі адмовіла сваякам Уладзіслава Кавалёва ў аднаўленні справы паводле новых абставін.

Маці і сястра жыхара Віцебска, абвінавачанага ў арганізацыі выбуху ў менскім метро 11 красавіка 2011 года і асуджанага да смяротнага пакарання, звярнуліся да генеральнага пракурора Аляксандра Канюка з заклікам вынесці пастанову аб пачатку вытворчасці паводле гэтай крымінальнай справы ў сувязі з новымі абставінамі, паведамляе «Радыё Свабода».

Яны адзначалі, што Камітэт ААН у правах чалавека, куды звярталіся са скаргай, устанавіў: беларуская дзяржава парушыла права на жыццё Уладзіслава Кавалёва.

На думку Камітэта ААН, пры разглядзе справы Кавалёва дзяржава парушыла шэраг палажэнняў Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах: забарону прымянення фізічнай сілы і прымусу да паказанняў супраць сябе, прэзумпцыю невінаватасці. Акрамя таго, суд не з'яўляўся незалежным і аб’ектыўным, было парушана права на перагляд прысуду вышэйстаячай судовай інстанцыяй.

У сваёй заяве жанчыны адзначалі, што выяўленыя Камітэтам ААН у правах чалавека парушэнні палажэнняў міжнароднага пакта пасля пакарання смерцю могуць быць выпраўленыя толькі шляхам перагляду справы.

Са слоў праваабаронцы Рамана Кісляка, з адказу Генпракуратуры вынікае, што пастанова Камітэта ў правах чалавека паводле справы Кавалёва не ўваходзіць у пералік падстаў для перагляду справы. Маці і сястра Кавалёва абскардзяць адказ пракуратуры.

Смяротны прысуд Уладзіславу Кавалёву быў вынесены 30 лістапада 2011 года Вярхоўным судом. 7 снежня асуджаны падаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. 17 сакавіка 2012 сваякі Кавалёва атрымалі з Вярхоўнага суда ліст аб тым, што 15 сакавіка прысуд быў выкананы.

Скарга маці Кавалёва і яго сястры зарэгістраваная ў Камітэце ААН у правах чалавека 15 снежня 2011, разгледжаная - 29 кастрычніка 2012 года.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках