2 траўня 2024, Чацвер, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія прадпрыемствы працягваюць пастаўкі вайсковай прадукцыі ў Расію

25
Украінскія прадпрыемствы працягваюць пастаўкі вайсковай прадукцыі ў Расію

Раней кіраўніцтва ГК «Укроборонпром» заяўляла, што такія пастаўкі спыненыя.

Аднак асобныя кантракты з Расеяй праходзяць згодна з лініяй іншых дзяржаўных структур, і кантраляваць іх «Укроборонпром» не мае магчымасці.

Пра гэта паведамляе ў «Фэйсбуку» кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Зміцер Тымчук.

Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны супраціў», у інтарэсах расейскіх заказчыкаў кіеўскі завод «Арсенал» працягвае вырабляць галоўкі саманавядзення да кіраваных ракет класа «паветра-паветра» Р-73, якія затым пастаўляюцца ў РФ. (ГСН «Маяк» да гэтых ракет і была распрацавана на «Арсенале».)

Для даведкі: ракетамі Р-73 аснашчаюцца як баявыя самалёты, шырока распаўсюджаныя ў ВПС Расеі (МіГ-29, МіГ-31, Су-24, Су-27), так і найноўшыя (МіГ-35, Су-35С), а таксама распрацоўваюцца перспектыўныя (ПАК ФА) узоры.

Раней паведамлялася, што «Укроборонпром» зробіць галоўным прыярытэтам пераўзбраенне ўкраінскай арміі: ужо гатовыя 100 БТРаў для перадачы Нацгвардыі.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках