3 траўня 2024, Пятніца, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронца агравытворцаў Мядзведзеў пагражае Украіне

42
Абаронца агравытворцаў Мядзведзеў пагражае Украіне

Калі Украіна выйдзе з СНД або падпіша Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ, Расея прыме меры абароны сваіх агравытворцаў у рамках СГА.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў на З'ездзе дэпутатаў сельскіх паселішчаў 5 красавіка.

«Калі нашы (украінскія) партнёры альбо выйдуць з СНД, альбо падпішуць дамову аб асацыяцыі з ЕЗ, а яны, ва ўсякім выпадку, пра гэта кажуць, я маю на ўвазе цяперашніх кіраўнікоў, якія да гэтага, мабыць, імкнуцца, у гэтым выпадку нам прыйдзецца перагледзець умовы супрацоўніцтва ў галіне аграрнага бізнэсу з нашымі ўкраінскімі калегамі і прыняць меры ў абароне расейскага аграрнага рынку ў рамках працэдур Сусветнай гандлёвай арганізацыі», - падкрэсліў Мядзведзеў, дадаўшы, што гэта жорсткая пастанова, але на яе прыйдзецца пайсці.

24 сакавіка ў Вярхоўнай Радзе Украіны быў зарэгістраваны праект пастановы аб выхадзе Украіны з СНД.

21 сакавіка ў Брусэлі прадстаўнікі Еўразвяза і прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцэнюк падпісалі палітычную частку асацыяцыі Украіны з ЕЗ.

У той жа час, у ЕЗ заявілі, што эканамічная частка асацыяцыі з ЕЗ можа быць падпісаная пасля прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, у чэрвені.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках