3 траўня 2024, Пятніца, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адмаўляецца ад расейскага газу

181
Украіна адмаўляецца ад расейскага газу

Цана газу з Еўропы для Украіны будзе на 100-150 даляраў танней.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцэнюк даручыў ураду падрыхтавацца да двух варыянтаў развіцця падзей у сувязі з газавым ціскам Расеі. У тым ліку, да закрыцця Расеяй паставак газу ва Украіну.

«Наша задача - разгледзець два варыянты развіцця падзей, у тым ліку, і той варыянт, калі Расея абмяжоўвае і закрывае пастаўкі газу на тэрыторыю Украіны», - адзначыў Яцэнюк на пазачарговым пасяджэнні Кабінета міністраў, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

Са слоў Яцэнюка, у выпадку рэалізацыі праектаў паводле рэверсіўных паставак газу ва Украіну з Еўропы праз Славаччыну, Польшчу, Вугоршчыну, Украіна штогод зможа атрымліваць да 20 млрд кубаметраў газу, якія будуць на 100-150 даляраў танней расейскага.

Як вядома, раней Яцэнюк заявіў, што Украіна лічыць непрымальным кошт расейскага газу на ўзроўні 485 даляраў за тысячу кубаметраў і адзначыў, што Украіна гатовая яго купляць за $268.

Са слоў кіраўніка Мінэнерга Юрыя Прадана, у выпадку, калі дамоўленасць з РФ наконт газу не будзе дасягнутая, Украіна мае намер звярнуцца ў Стакгольмскі арбітраж.

Напісаць каментар 181

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках