3 траўня 2024, Пятніца, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім дзіцячым садку знайшлі жывую андатру (Відэа)

3

Жывую андатру, якая ўпала ў падвальны праём, убачылі выхаванцы аднаго з дзіцячых садкоў у менскім мікрараёне Сухарава.

«Сустрэчы з дзікім звярком дзеці ўзрадаваліся, а выхавальнікі не на жарт расхваляваліся і выклікалі супрацоўнікаў Менскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету», - паведамляе Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З дапамогай сеткавых прылад лоўлі, канфіскаваных у браканьераў, дзяржінспектару ўдалося вылавіць жывёлу са склепа.

«Андатру адпусцілі ў бліжэйшы вадаём ля вёскі Яркова, з якога яна, хутчэй за ўсё, і пранікла на тэрыторыю горада», - праінфармавалі ў дзяржінспекцыі.

Фото: interfax.by

Вясной 2012 года СМІ паведамлялі пра тое, што ў цэнтры горада Глыбокае Віцебскай вобласці шалёная андатра напала на дзяўчыну. Адбіцца ад звера дапамог хлопец, якому ўдалося забіць андатру. Міліцыянт, які дзяжурыў у будынку райвыканкама, выклікаў медыкаў. Дзяўчына ад укусаў не пацярпела, звер паспеў парваць на ёй толькі куртку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках