3 траўня 2024, Пятніца, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік СБУ распавёў, як і калі Януковіч збег з Украіны

17
Кіраўнік СБУ распавёў, як і калі Януковіч збег з Украіны

Віктар Януковіч збег з Украіны ў ноч з 22 на 23 лютага праз Севастопаль.

Пра гэта паведаміў старшыня СБУ Валянцін Налівайчанка. Пра гэта ён сказаў у эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала, піша «Карэспандэнт».

«Яго праз Севастопаль вывезлі», - сказаў кіраўнік СБУ, не ўдакладніўшы, якім менавіта транспартам, аднак адзначыўшы, што Віктара Януковіча суправаджалі, у тым ліку, грамадзяне Расеі. Са слоў Налівайчанкі, а 19:00 22 лютага ён разам з (на той момант) выканаўцам абавязкаў міністра ўнутраных спраў Арсенам Авакавым вылецеў з Кіева ў Сімферопаль, каб затрымаць уцекача.

Паводле інфармацыі старшыні СБУ, а 19:20 картэж Януковіча, які накіроўваўся на адну з рэзідэнцый, памяняў маршрут, адмовіўся ад суправаджэння супрацоўнікаў Упраўлення дзяржаўнай аховы і з трыма аўтамабілямі рушыў у Севастопаль, адкуль пазней перабраўся ў Расею.

Раней паведамлялася, што Украіне не варта разлічваць на экстрадыцыю Януковіча з Расеі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках