3 траўня 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастачка з Крыму намалявала Пуціна-краба

6

Карціну «Як Пуцін адбірае Крым» ужо гатовыя купіць за $800.

Аб гэтым карэспандэнту gazeta.ua распавяла крымская мастачка Крысціна Кірыленка.

«Гэтую карціну ўспрымаюць па-рознаму. З першага погляду там нельга зразумець, што яна з падтэкстам, трэба задумацца і прыгледзецца да палатна. Некаторыя мае сябры проста смяяліся з такога жарту. Сёй-той лічыць мяне занадта смелай, бо я вучуся цяпер у Расеі. Мае сваякі наогул радуюцца адлучэнню Крыму, кажуць, што яны вяртаюцца дадому», - тлумачыць Крысціна.

Крысціна адлюстравала Крым у выглядзе ракавінкі, якую цягне клюшнямі здаравенны краб. Палатно выканана ва ўкраінскіх адценнях: у сінім моры жоўтая ракавінка.

Фота: Крысцина Кірыленка

«Ідэя такога малюнка прыйшла нядаўна. У расейскай прэсе Пуціна называлі крабам, за яго выказванні. У адным з сваіх інтэрв'ю ён сказаў фразу: «як раб на галерах». Але ён яго вылучыў, як краб. Апошні год гэта выказванне прызабылася».

Сярод палотнаў Крысціны нямала на тэматыку Майдана.

«Калі я вярнулася з Масквы і ўбачыла елку на майдане, мне захацелася яе намаляваць.Такога ў свеце нідзе няма. Потым пісала нацюрморт з бутэлькамі кактэйля молатава. Карціна атрымалася арыгінальная. З першага погляду не ўсе разумеюць, што гэта за молатавы. Таксама малявала партрэты звычайных людзей, рэвалюцыянераў, якія вымушана сталі ваярамі. Пакуль сваіх карцін не прадаю».

Крысціна малюе ў розных стылях. Займаецца мазаікай і піша вялікія карціны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках