3 траўня 2024, Пятніца, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала 15 узброеных выбухоўкай і гранатамётам дыверсантаў

30
СБУ затрымала 15 узброеных выбухоўкай і гранатамётам дыверсантаў

Зламыснікі планавалі захоп улады ў Луганску.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СБУ.

10 красавіка ажыццявіць узброены захоп улады ў Луганскай вобласці з запалохваннем мірнага насельніцтва і прымяненнем зброі і выбухоўкі. Паводле вынікаў маштабнай спецаперацыі СБУ затрымала 15 завадатараў дыверсійнай групы, у іх было канфіскавана 300 аўтаматаў, 1 супрацьтанкавы гранатамёт, 5 пісталетаў, вялікая колькасць гранат, бутэлькі з запальнай сумессю, значная колькасць гладкаствольнай і халоднай зброі.

Ва ўзаемадзеянні з пракуратурай Луганскай вобласці распачата крымінальная вытворчасць паводле прыкмет злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 113 (дыверсія), 111 (дзяржаўная здрада). Працягваюцца затрыманні і ператрусы ў горадзе Луганску і сямі раёнах вобласці.

Нагадаем, раней СБУ паведаміла аб затрыманні дыверсантаў у Адэскай вобласці.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках