2 траўня 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Львоўскія «Карпаты» патрабуюць ад «Дынама-Менск» $1,6 млн

2
Львоўскія «Карпаты» патрабуюць ад «Дынама-Менск» $1,6 млн

Украінскі клуб абскардзіў пастанову Палаты ў развязанні спрэчак ФІФА.

На днях яна вынесла вердыкт паводле «справы Ковеля». Аўтарытэтны орган прызнаў вінаватым футбаліста і абавязаў яго выплаціць на карысць львоўскіх «Карпатаў» амаль 237 тысяч даляраў. Львоўскі клуб, дэталёва вывучыўшы пастанову ФІФА, на афіцыйным сайце выказвае незадаволенасць яе зместам. У сувязі з гэтым львоўскі клуб абскардзіў гэтую пастанову ў CAS (спартыўны арбітражны суд у Лазане).

«Перш за ўсё лічым, што сума ў памеры 237 тысяч даляраў з'яўляецца несправядлівай. У звароце да CAS ФК «Карпаты» абгрунтоўвае патрабаванні ў суме 1,6 млн даляраў ЗША. Акрамя таго, па сутнасці пастановы бачым, што Палата ў развязанні спрэчак ФІФА ўсю віну ўсклала на футбаліста, які ў свой час падпісаў два кантракты. Згодна з нашым цвёрдым перакананнем, адказнасць за такое дзеянне з гульцом павінны падзяліць яго агент і ФК «Дынама» (Менск), якія неправамерна прадалі правы на футбаліста трэцяга клубу.

У прыватнасці, рэгламентныя дакументы ФІФА непасрэдна паказваюць на неабходнасць прымянення ў такіх выпадках санкцый таксама і да клубаў ці іншым асобам, якія падпадаюць пад дзеянне Статута ФІФА і рэгламентаў ФІФА. Менавіта таму «Адказчыкам №2» у нашай апеляцыйнай заяве, пададзенай у CAS на пастанову ФІФА паводле гэтай справы, вызначаны ФК «Дынама» (Менск). ФК «Сатурн», як вядома, раней спыніў сваё існаванне, таму «трэцяга» адказчыка ў гэтым выпадку няма», - гаворыцца ў заяве клуба.

«Карпаты» мяркуюць, што агент Ковеля, як высветлілася ў працэсе разгляду справы, каб пазбегнуць адказнасці, загадзя паклапаціўся аб сваім «не футбольным» статусе, выступаючы ў ролі «калегі» ці «дарадцы» футбаліста, а не «агента», на якога распаўсюджваюцца рэгламентныя нормы ФІФА.

«Нагадаем, што Леанід Ковель перайшоў у «Карпаты» ў 2006 годзе з менскага «Дынама» і правёў у футболцы «Львоў» 30 матчаў, забіўшы 12 мячоў. Падчас зімовага перапынку ў студзені 2008 года, не ў апошнюю чаргу «дзякуючы» агентам футбаліста, разгарэўся скандал вакол пераходу Ковеля ў цяпер неіснуючы раменскі «Сатурн». «Карпаты», якія заключылі законны кантракт з нападаючым раней за расейцаў, патрабавалі вяртання футбаліста, аднак гэтага не адбылося.

У рэшце рэшт, і ФІФА, і спартыўны суд у Лазане прызналі правату львоўскага клуба. У 2011 годзе Ковель вярнуўся ў менскае «Дынама». Таксама выступаў за «Іртыш» з Паўладара (Казахстан) і ФК «Менск». Напачатку лютага 2014 ФК «Карпаты» пайшоў насустрач футбалісту (апошні прызнаў сваю памылку) і заключыў з Ковелем трохгадовы кантракт, прадставіўшы яму такім чынам магчымасць працягнуць кар'еру», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках