3 траўня 2024, Пятніца, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ален Безансон: Захад робіць выгляд, што Расея - не вораг

11
Ален Безансон: Захад робіць выгляд, што Расея - не вораг

Замест таго каб змагацца, ён аддасць перавагу весці з ёй перамовы.

Французскі гісторык і дарадца Ален Безансон даў інтэрв'ю польскаму парталу wPolityce.pl (пераклад - «Інапрэса»). Тэмай размовы стаў цяперашні расейска-ўкраінскі крызіс і яго адлюстраванне ў міжнароднай палітыцы.

- Крэмль засяродзіў на мяжы з Украінай дзясяткі тысяч салдат. Еўропу ахапіў страх. Прэм'ер-міністр Дональд Туск патрабуе фізічнай прысутнасці NATО ў Польшчы. Ці сапраўды Расея нам пагражае?

- Так, небяспека цалкам рэальная для Польшчы, краін Балтыі і Малдовы. Справа ў тым, што на тэрыторыі Еўропы няма ніякіх сур'ёзных узброеных сілаў. Французскія салдаты знаходзяцца ў Афрыцы, брытанскія - у сябе дома. Астатнія адпраўленыя ў далёкія замежныя камандзіроўкі. Так што абараняць знешнія межы Еўропы проста няма каму. А чаму? Бо на працягу апошніх 50 гадоў мы жылі ў Еўропе, якая была стварэннем Жана Манэ, у Еўропе рацыянальных палітычных і эканамічных адносін. У Еўропе, дзе няма праціўнікаў, няма ворагаў. Усе - партнёры. І раптам на гарызонце з'яўляецца расейскі салдат. А расейскі салдат - гэта салдат сапраўдны. Ён не такі, як еўрапейскія салдаты, якія гуляюць з дзяцьмі і дапамагаюць жанчынам выйсці з аўто. Расейскі салдат любіць змагацца, красці, гвалтаваць і забіваць. Таму Еўропа ў жаху. Чаму цяжка здзіўляцца. З гэтым ворагам вы можаце не справіцца.

- Што ж павінна рабіць гэтая перапалоханая Еўропа? Чакаць дапамогі ад амерыканскіх дэсантнікаў? Зразумела, калі яны захочуць прыйсці да нас на дапамогу?

- Варта нагадаць Злучаным Штатам, што існуе Паўночнаатлантычны альянс і Вашынгтонская дамова, згодна з якой NATО павінна абараняць любога свайго чальца, які падвергнуўся нападу. Гэта асабліва важна для краін Балтыі, бо, калі Пуцін захоча пайсці далей, чым на Украіну, то, на мой погляд, ён у першую чаргу нападзе на Латвію. Бо ў Латвіі ёсць значная расейская меншасць, каля 35% насельніцтва. Літоўскае грамадства - аб'яднанае, згуртаванае, там няма такой вялікай расейскай абшчыны. І Эстонія - краіна этнічна даволі аднастайная.

У выпадку Латвіі Расея магла б выкарыстоўваць той аргумент, што расейская меншасць знаходзіцца пад пагрозай, і паспяшацца з «брацкай дапамогай». Гэта надзейны, правераны расейцамі метад, які выкарыстоўваўся на працягу многіх стагоддзяў. І хто на Захадзе будзе паміраць за Латвію? Я ўжо цяпер уяўляю сабе рэакцыю заходніх палітыкаў розных масцяў: «Мы ж не будзем рызыкаваць вайной праз Латвію!». Еўропа вынесла дзве разбуральныя вайны і не мае ніякага жадання ўдзельнічаць у наступнай, якая можа апынуцца куды страшней, чым папярэднія.

- Пакуль што Расея можа ўвесці войскі ва Усходнюю Украіну. Што будзе, калі яна на гэта наважыцца?

- Гэтага ніхто не ведае. Расея можа ўвесці войскі ва Усходнюю Украіну, можа адабраць у яе Харкаў і Данецк. Яна можа таксама засяродзіцца на Малдавіі і анэксаваць Прыднястроўе. Яна можа зрабіць усё, што ёй захочацца, бо заходні свет - гэта свет без ворагаў. Ён больш баіцца нават не ворага, а таго, што ў яго будзе вораг. Ён бездапаможны перад расейскім нахрапам. І таму, нягледзячы на гэты нахрап, ён робіць выгляд, што Расея яму не вораг. Замест таго каб змагацца, ён аддасць перавагу весці з ёй перамовы. Гэта не абяцае нам нічога добрага ў будучыні. Калі NATО хацела б рэагаваць - то ўжо даўно б гэта зрабіла.

- Гэта вельмі песімістычны прагноз. Значыць, няма ніякай надзеі? На тое, што Захад адумаецца, зменіць сваё стаўленне да таго, што адбываецца?

У вас заўсёды застаецца магчымасць маліцца Чэнстахоўскаму абразу Божай Маці.

- Этого никто не знает. Россия может ввести войска в Восточную Украину, может отнять у нее Харьков и Донецк. Она может также сосредоточиться на Молдавии и аннексировать Приднестровье. Она может сделать все что ей заблагорассудится, потому что западный мир - это мир без врагов. Он больше боится даже не врага, а того, что у него будет враг. Он беспомощен перед российским нахрапом. И потому, несмотря на этот нахрап, он делает вид, что Россия ему не враг. Вместо того чтобы сражаться, он предпочтет вести с ней переговоры. Это не сулит нам ничего хорошего в будущем. Если НАТО хотело бы реагировать - то уже давно бы это сделало.

- Это очень пессимистический прогноз. Значит, нет никакой надежды? На то, что Запад очнется, изменит свое отношение к происходящему?

У вас всегда остается возможность молиться Ченстоховской иконе Божией Матери.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках