Кіроўца BMW апынуўся ў кювеце пасля сваркі з жонкай
21- 5.04.2014, 17:36
- 13,932
Супрацоўнікі ДАІ ў Скідзелі затрымалі п'янага кіроўцу, які здзейсніў аварыю напярэдадні позна вечарам.
На момант агляду ўтрыманне алкаголю перавысіла гранічна дапушчальнае больш чым у сем разоў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ДАІ Гарадзенскага аблвыканкама.
Пры здзяйсненні левага павароту на скрыжаванні кіроўца пралічыўся з выбарам хуткасці і апынуўся ў правым кювеце. Буксаваў у ім прыкладна сто метраў, пакуль не зразумеў, што выехаць не зможа, і пайшоў дадому спаць. Сон перапынілі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, якія заўважылі ў кювеце на вуліцы Партызанскай BMW з адарваным бамперам.
Са слоў кіроўцы, прычынай такой неасцярожнай язды стала сварка з жонкай у той дзень.