3 траўня 2024, Пятніца, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Меркель: ЕЗ увядзе новыя эканамічныя санкцыі супраць РФ

29
Ангела Меркель: ЕЗ увядзе новыя эканамічныя санкцыі супраць РФ

Канцлер ФРГ прыстрашыла расейскага прэзідэнта новымі санкцыямі ў выпадку эскалацыі канфлікту з Украінай.

Пра гэта Ангела Меркель заявіла на партыйным з'ездзе ў Берліне, паведамляе агенцтва dpa.

«Калі і ў далейшым будзе замах на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, то мы будзем вымушаныя ўвесці эканамічныя санкцыі», - падкрэсліла яна. Са слоў Меркель, «ніхто не падманваецца» з нагоды кансенсусу ўнутры ЕЗ адносна адказу Расеі. Гэтыя словы кіраўніка нямецкага ўрада прагучалі ў кантэксце магчымасці эканамічных санкцый супраць Расеі пасля анэксіі ўкраінскага Крыму. Меркель выказала шкадаванне, што ў часы ўсё больш інтэнсіўнага супрацоўніцтва з Расеяй, там перамагло «мысленне тэрытарыяльных прэтэнзій праз тое, што людзі ва Украіне патрабавалі збліжэння з Еўропай».

У той жа час канцлер Нямеччыны падкрэсліла, што ніхто ў Еўропе не хоча абарваць дыялог з Масквой.

Нагадаем, у ЕЗ ужо гучаць галасы, што Расея будзе ажыццяўляць ціск і на Грузію і Малдову з дапамогай тэрытарыяльных канфліктаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках