3 траўня 2024, Пятніца, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарасейскі кандыдат у прэзідэнты Украіны зганьбіў сябе ў прамым эфіры

49

Кандыдат у прэзідэнты Алег Цароў не ведае, калі пачалася Другая сусветная вайна.

Пра гэта сведчыць яго адказ, які палітык даў у прамым эфіры «Громадськага ТБ».

Так, на пытанне журналіста Рамана Скрыпіна аб тым, калі пачалася самая маштабная вайна за ўсю гісторыю чалавецтва - Другая сусветная, «регіянал» і бліжэйшы паплечнік прэзідэнта Віктара Януковіча, які лічыцца адным з самых прарасейскіх палітыкаў ва Украіне, доўга маўчаў, але потым усё ж такі назваў год - 1941.

Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 і працягвалася да 2 верасня 1945 года, калі на борце лінкора «Місуры» была падпісаная капітуляцыя Японіі перад саюзнымі дзяржавамі.

Датай пачатку вайны прынята лічыць 1 верасня 1939 года, калі Нямеччына пачала акупацыю Польшчы, да якой 17 верасня далучыўся Савецкі Саюз. Вялікабрытанія і Францыя абвясцілі вайну Нямеччыне праз два дні, што дазваляе лічыць пачаткам сусветнай вайны менавіта гэтую дату.

Алег Цароў з'яўляецца афіцыйным кандыдатам у прэзідэнты на выбарах, якія адбудуцца 25 траўня гэтага года.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках