2 траўня 2024, Чацвер, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Ціхан дыскваліфікаваны за допінг на два гады

8
Іван Ціхан дыскваліфікаваны за допінг на два гады

У спісе дыскваліфікаваных атлетаў з'явілася імя знакамітага беларускага малатабойца.

Мяркуючы па інфармацыі на сайце Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі (ІААФ), Іван Ціхан пакараны двухгадовай дыскваліфікацыяй за выкарыстанне забароненых прэпаратаў падчас Алімпійскіх гульняў-2004 у Афінах і чэмпіянату свету-2005 у Хельсінкі. Афінскае срэбра Іван ужо вярнуў. Зараз, верагодна, яму прыйдзецца вярнуць і золата сусветнага першынства-2005, якое ён выйграў кідком на 83,89, піша «Прессбол».

ІААФ не стала ўжываць паўторную (чытай: пажыццёвую) дыскваліфікацыю, мабыць, праз тое, што другое парушэнне адбылося ўсяго праз год пасля першага. Тэрмін пакарання адлічваецца ад 3 жнiўня 2012-га і заканчваецца 3 жніўня гэтага года. Тады, у Лондане Ціхана не дапусцілі да спаборніцтваў Гульняў-2012: было распачатае расследаванне ў выніках паўторнай праверкі на допінг найноўшымі методыкамі замарожаных пробаў 2004 года.

Другое месца на чэмпіянаце свету-2005 заняў іншы знакаміты беларускі атлет Вадзім Дзевятоўскі, цяпер дэпутат ПП НС Рэспублікі Беларусь. Вядома, што ІААФ праводзіць расследаванне і яго пробы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках