3 траўня 2024, Пятніца, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Міхнік: Майдан - самы важны ўрок для Еўропы і свету

2
Адам Міхнік: Майдан - самы важны ўрок для Еўропы і свету

Польскі дысідэнт і палітвязень выступіў перад кіеўскімі студэнтамі.

Адзін з ідэйных натхняльнікаў руху «Салідарнасць» і рэдактар «Газеты выборчай» Адам Міхнік пахваліў Аляксандра Турчынава за вета, накладзенае на скасаванне закона аб мовах. Пра гэта ён сказаў падчас сустрэчы са студэнтамі Кіева-Магілянскай акадэміі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Я быў вельмі шчаслівы, калі ваш Турчынаў сказаў не, вета. Гэта сігнал для Еўропы, што ў Кіеве ва ўрадзе ёсць дэмакраты, якія разумеюць, што такое сучасная Еўропа. Мы ў Польшчы вельмі баяліся, калі ў Сілезіі будуць двухмоўныя надпісы: на польскай і нямецкай, - але нічога не здарылася. Ёсць польскія і нямецкія», - запэўнівае ён.

Украінцам ён пажадаў цярпення і ўважлівасці да новых палітыкаў.

«Трэба глядзець палітыкам на рукі і не галасаваць эмоцыямі, а розумам. Мы думалі, што калі будуць свабодныя выбары, усё будзе добра. Не. Па-першае, мы бачым канфлікты новага тыпу, і вы таксама гэта ўбачыце. Аднак трэба разумець, што трэба, каб былі сапраўдныя інстытуты - парламент, незалежныя суды, юстыцыя», - распавёў польскі палітык.

Паводле ягоных слоў, украінцам трэба шмат цярпення, трэба пачакаць два-тры гады.

«Мне вельмі спадабалася, калі ваш прэм'ер-міністр сказаў, што гэта ўрад самагубцаў, але гэта трэба рабіць. Тое ж самае было ў Польшчы, я гэта вельмі добра памятаю. Нам казалі, што мы злодзеі, кар'ерысты, але мы зрабілі тое, што апошнія 25 гадоў сталі лепшымі гадамі за ўсе стагоддзі нашай гісторыі», - сказаў ён.

Няшчасцем 20 стагоддзя Адам Міхнік называе монаэтнічнасць і аднамоўе краін, а тое, што адбылося ў Кіеве на Майдане, - «самым важным урокам для ўсёй Еўропы і свету».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках