3 траўня 2024, Пятніца, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава перамагла ў «міксце» на Гонцы чэмпіёнаў

3
Домрачава перамагла ў «міксце» на Гонцы чэмпіёнаў

Дар'я Домрачава ў дуэце з расейцам Антонам Шыпуліным сталі пераможцамі змяшанай эстафеты ў рамках штогадовай Гонкі чэмпіёнаў.

Яна сёння праходзіла ў Маскве на штучным снезе спорткомплексу «Алімпійскі», паведамляе БелТА.

Змяшаная эстафета на дыстанцыі 10,8 км (9 колаў па 1,2 км) з 8-ю агнявымі рубяжамі (4 лежачы, 4 стоячы), на якіх біятланісты рабілі па 5 стрэлаў (з магчымасцю аднаго дадатковага), скончыла спаборніцкую праграму Гонкі чэмпіёнаў. За кожнае пудла патрабавалася пераадолець штрафное кола 30 м. Кожны ўдзельнік абавязаны быў прабегчы па два этапы, а мужчыны, акрамя таго, выступалі і на заключным дзевятым этапе.

Беларуска-расейскі дуэт Дар'я Домрачава/Антон Шыпулін дапусціў найменшую колькасць прудлаў на агнявых рубяжах (1) і перамог спаборніцтвы з вынікам 38 хв. 15,9 сек. Другое месца занялі французы Мары Дорэн-Абэр і Мартэн Фуркад (+1,5 сек.; 3 пудлы), а трэцімі фінішавала яшчэ адна інтэрнацыянальная пара Габрыеля Саўкалава (Чэхія) і Сымон Шэмп (Нямеччына) (24,6 сек. 3 пудлы).

Узнагарода ў змяшанай эстафеце стала другой для Дар'і Домрачавай у Гонцы чэмпіёнаў. Сёння яна таксама стала 3-й у жаночым мас-старце на 6 км.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках